Свецкі гуру Міця Тарпішчаў выбірае Леўчанку: гэтая закіне!

Свецкі гуру Міця Тарпішчаў выбірае Леўчанку: гэтая закіне!

Чалы ў захапленні ад Дзягілевай: «Гэта ж проста эльф!»

Чалы ў захапленні ад Дзягілевай: «Гэта ж проста эльф!»

Для Саладухі нумар 1 — Азаранка.

Для Саладухі нумар 1 — Азаранка.

Іна Афанасьева такая цнатліва-сэксуальная...

Іна Афанасьева такая цнатліва-сэксуальная...

Гюнэш мае ўсе шанцы паехаць на «Еўрабачанне».

Гюнэш мае ўсе шанцы паехаць на «Еўрабачанне».

Кулінковіч: панкі за Ярмошыну!

Кулінковіч: панкі за Ярмошыну!

Інтэлектуалка па імені Ганна.

Інтэлектуалка па імені Ганна.

Цёплае хараство Аксана Вечар.

Цёплае хараство Аксана Вечар.

Люсю Лушчык ведаюць нават тыя, хто больш нікога не ведае.

Люсю Лушчык ведаюць нават тыя, хто больш нікога не ведае.

Аляксандр Кулінковіч, гурт «Нэйра Дзюбель», лічыць, што беларускі ў прынцыпе самыя прыгожыя ў свеце. І гэта аб'ектыўная рэальнасць. Таму

Кулінковіч назваў ажно тры жанчыны: вядучая Аксана Вечар, спявачка Гюнэш і (хто бы вы думалі?) старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына! «Калі такую бачыш – душа радуецца!»
— кажа музыка.


№1 сярод жанчын

«Сонца беларускай эстрады» Аляксандр Саладуха самай сэксуальнай жанчынай назваў тэнісістку Вікторыю Азаранку. «Для мяне яна на сённяшні дзень – №1 сярод жанчын».


«Гэта ж проста эльф!»

Можна спрачацца наконт стаўлення да моды і асабістага выгляду эканаміста і фінансавага аналітыка Сяргея Чалага. Але ў працаўніцах моднай індустрыі Чалы ведае толк.

Самай сэксуальнай Чалы назваў мадэльку Таццяну Дзягілеву. На пытанне «чаму» патлумачыў ёмка: «Гэта ж проста эльф!»
У свае 20 гадоў Таня, ураджэнка Віцебска, паспела папрацаваць на паказах вядомых мадэльераў. Яна рэкламуе Уга Боса, Крыстыяна Дыёра ды Іў Сэн-Ларана з Полем Гат'е разам узятых. У мінулым годзе часопіс Esquire прызнаў яе найсэксуальнейшай ураджэнкай Беларусі.


Яна закіне

Хто-хто, а Міця Тарпішчаў, «свецкі» рэпарцёр 34mag.net, ведае беларускіх «селебрыціс» знутры і не баіцца задаваць ім самыя нязручныя пытанні. Аднак сярод зорак эстрады сэкс-сімвала ён не знайшоў.

«Нашы афіцыйныя «свецкія ільвіцы» і гераіні вокладак мяне не чапляюць. Усе яны быццам пакрытыя плёнкай,
а зверху прыцярушаныя шэранню напалову з попелам». А самай сэксуальнай беларускай Тарпішчаў прызнаў баскетбалістку Алену Леўчанку.
А таксама – кожную прадаўшчыцу ці правадніцу,
якая замест таго, каб традыцыйна нахаміць, усміхнецца і паважліва паставіцца да яго просьбы.

«Мяне ўзбуджае перш за ўсё розум, здольнасць лагічна мысліць і апантанасць любімай справай, — прызнаўся Міця. — Лена, ай лав ю!»


Афанасьева такая цнатліва-сэксуальная

Стыліст, кіраўнік Дома прыгажосці «Мусон» Аляксандр Кірынюк самай сэксуальнай лічыць спявачку Іну Афанасьеву. «Яна заўсёды добра выглядае, заўсёды абсалютна розная – у стылі, прычосцы, макіяжы.

Пры гэтым ў ёй няма пахабства.
Стыліст прызнае, што ёсць нашмат больш прыгожыя мадэлі ці вядучыя. Але вось яны чамусьці – пахабныя. А Іна Афанасьева цнатліва-сэксуальная (парадаксальныя беларускія жанчыны!). Па ўменні прыпаднесці сябе Аляксандр параўнаў спявачку з Сафі Ларэн.


Люсю ведаюць нават тыя, хто больш нікога не ведае

А вось бізнэсоўца, дырэктара ўласнага інвестыцыйна-кансалтынгавага агенцтва і, дарэчы, халасцяка Міхаіла Бараздзіна наша пытанне загнала ў тупік.

«Зомбаскрыню» я не гляджу і ўвогуле цікаўлюся толькі тымі жанчынамі, якіх можна «памацаць», кажа Міхаіл.
Таму вядомых беларускіх жанчын амаль не ведае. Але адну ўсё ж назваў: гэта вядучая Люся Лушчык.

З такім меркаваннем не пагаджаецца аўтар «ШОСа» блогер Яўген Ліпковіч.

«Калі Люся Лушчык адчыняе рот, гэта выклікае асацыяцыі выключна з надутай гумавай лялькай.
З Люсі выходзяць словы без колеру, паху і сэнсу». А самай сэксуальнай жанчынай, паводле Ліпковіча, з'яўляецца Ганна Чыстасердава, арт-дырэктарка галерэі «Ў». Ганна ўмее адрозніць «сэкс» і «сэксуальнасць». Яна валодае ўсім, што робіць жанчыну прывабнай: энэргіяй, інтэлектам, бездакорным густам і жаноцкасцю.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?