Чарговае падвышэнне коштаў на навучанне ў БДУ. Гэтым разам указам рэктара кошты ў залежнасці ад спецыяльнасці падвышаюцца на 30-35$. Прапануецца і новая схема аплаты. Для гэтага прапануецца заключыць новвае пагадненне (мінулае заключалі у верасні 2006), дзе замест схемы 4*25% прапануецца аплата 30%+20%+20%+30% з-за чаго у гэтыя тры месяцы аплата падаецца зніжанай.

Нагадаем, што мінулае падвышэнне было літаральна паўгады таму і склала ў сярэднім 300$, тады і былі заключаны новыя дамовы, якія гэтым месяцам прапануецца скасаваць на новыя. Галоўным жа аргументам для падвышэння коштаў была, на думку рэктара, вялікая адрознасць у плаце за навучанне ў ВНУ паміж Беларуссю і краінамі Еўропы. МІж тым, у большасці краін Еўропы навучанне адбываецца на бюджэтнай аснове, а ў краінах дзе навучанне з бюджэтнага перавялі на платнае (Аўстрыя) кошт за навучанне складае 800эўра. У БДУ студэнты плоцяць больш за 1000 даляраў ЗША. Між тым умовы навучання нельга назваць Еўрапейскімі. На большасці факультэтаў навучанне адбываецца ў перпоўненых аўдыторыях, касметычны рамонт звычайна супадае з навучаннем ці сэсіяй, а платнікаў набіраюць як дадатак да бюджэтных групаў. Трэба заўважыць, што падвышэнне коштаў тычыцца і пятых курсаў, якія ўжо здалі апошнюю сэсію і фактычна больш не навучаюцца ува універсітэце (яны не карыстаюцца паслугамі выкладчыкаў, бо лекцыі для іх больш не чытаюцца, так як у іх засталася толькі дыпломная работа і дзяржіспыты.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?