Паведамленьне за аўтарствам “Працаўнік АТТ ЛАКАФАРБА” на форуме nn.by: “Хачу паведаміць што насамрэч вогнішча было яшчэ тое. Выбух агню быў вышэй за дзесяты паверх. І як паведамілі па 'беларускім' тэлевізары стушылі за 20 хвілін, ХЛУСНЯ.Само вогнішча ўдалося сбіць не раней чым праз 35-40 хвілін.А канчаткова спыніць працэс гарэння ўнутры кандэнсатараў змаглі не раней 17, гэта дакладна.А пах гары выходзіў і ў пятніцу.Перад выхадам з прадпрыемства ўсім людзям паказалі, ды і дакладна ўцямілі, што будзе калі пачнуць праўду гаварыць ' Гаварыце што сметніца, у якой апынуўся алей, загарэлася. Але аправяржэнне, іхных словаў- сметніцу )) тушылі 41 пажарны, чыгуначны састаў з пенаю, ды справіліся за 20 хвілін, ото ж дзе малайцы!!! Ды вось у пятніцу яшчэ навіна, прыказам , пад пагрозай звальнення ў нядзелю, ці суботу, выходзіць разбіраць тое смецце, якое ўтварылася падчас гарэння сметніцы. А яшчэ адзін пункцік, увесь інжынэрны састаў прадпрыемства працуе як на суботніку!!!, знаць без аплаты, знаць я сам захацеў падыхаць атручаным паветрам, ото ж малайцы, добра прыдумалі.

Ну і скажук крыху пра ўводзіны ў кантрактнай сістэме, цяпер працаўнік пры звальненні павінен заплаціць прадпрыемству за спец. адзенне якое яму выдавалі для працы і заплаціць за навучанне якое праводзілася падчас яго працы, калі ён вучыўся.Вы не можаце мне паведаміць, а дзе ж былі прафсаюзы ў гэтыя складжаныя для працаўнікоў хвіліны, га?”

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0