Як паведаміў галоўны інспектар групы інфармацыі і сувязі з грамадскасцю ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Руслан Макарук, у Баранавічах 10 студзеня ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе па боксе падчас трэніроўкі памёр 16-гадовы школьнік. Гэта адбылося каля 19.30.
Юнак, што займаўся ў секцыі бокса, нечакана страціў прытомнасць. Трэнеры выклікалі хуткую дапамогу і да яе прыбыцця аказвалі школьніку першую медыцынскую дапамогу.
Выратаваць юнака спрабавала брыгада хуткай дапамогі, якая прыбыла на месца выкліку.
Прычыну смерці школьніка ўсталюе судова-медыцынская экспертыза.
Усе абставіны трагедыі высвятляе ў ходзе праверкі Баранавіцкі гарадскі аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.