Гродзенскія прадпрыемствы сустракаюць калядоўшчыкаў, піша БелТА. Традыцыйная дабрачынная акцыя праводзіцца ў абласным цэнтры па ініцыятыве ігуменні Гродзенскага Свята-Раство-Багародзічнага жаночага праваслаўнага стаўрапігіяльнага манастыра ігуменні Гаўрыілы.

З ігуменняй на прадпрыемствы прыходзяць калядоўшчыкі — юныя выхаванцы нядзельнай школы, прыхаджане манастыра, браты і сёстры.

Калядоўшчыкі наведалі і Гродзенскую рэгіянальную мытню. На фота — з калядоўшчыцай танцуе начальнік мытні Васіль Дземянцей. В. Дземянцей, дарэчы, пляменнік памятнага старшыні Вярхоўнага Савета Мікалая Дземянцея і былы намеснік старшыні КДБ, які пакінуў Камітэт пасля скандалу, звязанага са збіццём кіраўніка Камітэта дзяржкантролю Зянона Ломаця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?