паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка 11 студзеня на пасяджэнні круглага стала ў Мінску.

Паводле яе слоў, у дзетародны ўзрост уваходзяць дзяўчаты, народжаныя ў 90-х гадах, калі ў Беларусі адзначалася падзенне нараджальнасці. Памяншэнне колькасці жанчын дзетароднага ўзросту з 2013 года неспрыяльна адаб`ецца на нараджальнасці, прагназуе Арцёменка. Паводле яе слоў, у сувязі з гэтым цяпер Мінпрацы распрацоўвае мерапрыемствы, скіраваныя на стымуляванне нараджальнасці, і, у прыватнасці, нараджэнне другога дзіцяці ў сям`і. «Для нараджэння першага дзіцяці асаблівай матывацыі не патрабуецца.

Калі гаварыць пра нараджэнне другога дзіцяці, то значную ролю адыгрываюць эканамічныя стымулы»,
— сказала прадстаўнік Мінпрацы.

Як заявіла Арцёменка, у Нацыянальнай праграме дэмаграфічнай бяспекі Беларусі на 2011–2015 гады прадугледжаны шэраг мер па стымуляванні нараджальнасці. Прадугледжваецца, у прыватнасці, стварэнне сістэмы льготнага крэдытавання працэдуры ЭКА, вызваленне бацькоў, якія маюць трох і больш дзяцей, ад службы ў арміі і ад службы ў рэзерве. Плануецца таксама забяспечыць аказанне кароткатэрміновых паслуг няні сем`ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда, і арганізаваць сістэму так званай «сацыяльнай перадышкі» для такіх сем`яў.

Як адзначыла прадстаўнік Мінпрацы, у Беларусі існуе праблема нізкай адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей у сям`і. «Гэта праблема досыць сур`ёзная, звязаная з нашым менталітэтам», — сказала Арцёменка. Напрыклад, паводле яе слоў, цяпер толькі 1% бацькоў знаходзіцца ў адпачынку для догляду дзіця. Як заявіла прадстаўнік Мінпрацы, у Беларусі трэба шмат чаго зрабіць для прыцягнення бацькі да выхавання дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?