12 студзеня 2011 г. рэдакцыя атрымала прадпісанне Мінсувязі аб спыненні дазволу на права выкарыстання частот.

Загад аб спыненні вяшчання «Аўтарадыё» быў вынесены на падставе рашэння Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні. На ім стаяў подпіс старшыні камісіі, міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага.

Афіцыйнай прычынай пазбаўлення радыёстанцыі частот стала «невыкананне творчай канцэпцыі і распаўсюджванне інфармацыі, якая змяшчае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці». Падчас выбарчай кампаніі «Аўтарадыё» пускала ў эфір ролікі зх заклікам галасаваць за Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава. Нагадаем, што закрытая FM-радыёстанцыя была старэйшай незалежнай у Беларусі. Першы раз у эфіры «Аўтарадыё» з’явілася 7 жніўня 1992 году.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?