У Аравійскае мора ідзе яшчэ адна авіяносная ўдарная група ВМС ЗША. На чале групы — шматмэтавы атамны авіяносец «Аўраам Лінкальн».

Нагадаем, што напярэдадні ў Індыйскі акіян ўвайшла авіяносная ўдарная група ВМС ЗША на чале з атамным авіяносцам «Карл Вінсан». Яна таксама накіроўваецца ў Аравійскае мора. У рэгіёне ўжо знаходзіцца амерыканская авіяносная група на чале з авіяносцам «Джон Стэніс».

Раней міністр абароны ЗША Леон Панета заявіў, што Злучаныя Штаты распачнуць меры ў адказ, калі Іран паспрабуе перакрыць Ормузскі праліў, праз які ажыццяўляецца больш за траціну ўсіх марскіх перавозак нафты.

Улады Ірана пагражалі перакрыць праліў ў тым выпадку, калі Еўрасаюз увядзе эмбарга на закупкі іранскай нафты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?