Бараўлянскі сельскі выканаўчы камітэт паведамляе, што на тэрыторыі сельскага савета прадстаўленне зямельных участкаў на дадзены момант немагчымае і ў бачнай будучыні не плануецца.

Лісты з такім зместам атрымалі шматлікія грамадзяне, якія стаяць у чарзе на ўчасак у Бараўлянскім сельскім савеце.

Галоўная прычына: на тэрыторыі сельсавета папросту няма свабодных участкаў, якія можна было б вылучыць пад будаўніцтва індывідуальнага жылля.

У сельсавеце не рызыкнулі ацаніць імавернасць выдзялення участкаў для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў у будучыні, але крыніц, з якіх можна было б папоўніць зямельны фонд для гэтых мэтаў, пакуль не праглядаецца.

Асноўная прычына гэтай з’явы палягае ў заканадаўчых новаўвядзеннях: справа ў тым, што раней участкі можна было ўзяць з сельскагаспадарчых угоддзяў. Зараз жа зрабіць гэта можна будзе толькі з дазволу прэзідэнта. А апошні адназначна збіраецца спыніць практыку выдзялення зямельных участкаў з земляў сельскагаспадарчага прызначэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?