Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі выявілі факт незаконнага продажу ў Беларусі элітнага французскага каньяку.
Як паведамілі ў ГУБЭЗ МУС, сапраўднасць алкагольнага напою сумненняў не выклікала, аднак спецыялізаванае на продажы спіртнога ТАА права на яго рэалізацыю не мела, а значыць, пастаўка ў краіну 718 бутэлек дарагога каньяку парушыла выключнае права ўпаўнаважанай кампаніі на выкарыстанне таварнага знака.
Рашэннем суда Заводскага раёна кіраўніка таварыства з абмежаванай адказнасцю абавязалі выплаціць штраф у памеры 40 базавых велічынь. Гэтае грашовае спагнанне яму выставілі ў адпаведнасці з артыкулам 9.21 КоАП (парушэнне аўтарскіх, сумежных і патэнтных правоў).
У ГУБЭЗ МУС зазначылі, што выкарыстанне таварнага знака без спецыяльнага дазволу праваўладальніка часцей кваліфікуюць як адміністрацыйнае правапарушэнне, аднак крымінальная адказнасць за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, звязаную з атрыманнем вялікага даходу, таксама магчымая.