Форвард сёння заключыў пагадненне з «зубрамі» да канца сезона, паведамляе афіцыйны сайт клуба.
На рахунку Ладзіслава 473 матчаў НХЛ, выступаючы за «Сэнт-Луіс», «Фінікс», «Далас» і «Лос-Анджэлес» ён набраў 315 (117+198) балаў. Таксама славацкі форвард паспеў правесці 94 гульняў у АХЛ, 54 сустрэчы ў шведскай элітнай лізе і 36 матчаў за нацыянальную зборную Славакіі, у складзе якой станавіўся залатым і бронзавым прызёрам чэмпіянатаў свету.
У КХЛ Ладзіслаў Надзь перайшоў з «Лос-Анджэлеса» у 2008 г. Першым клубам славака ў новай лізе стала чарапавецкая «Северсталь». У яе складзе за два сезоны форвард згуляў 89 матчаў, закінуў 14 шайбаў і аддаў 27 перадач. Сезон 2010/2011 Ладзіслаў правёў у славацкім «Попрадзе» (24 матчы — 29 (12+7) ачкоў) і шведскім «МоДо» (25 матчаў — 24 (12+12) ачкоў). Новы сезон Надзь пачаў у складзе дэбютанта КХЛ славацкім клубе «Леў». У гэтым рэгулярным сезоне ён правёў 30 матчаў і набраў 19 (7+12) ачкоў.
Ладзіслаў з’явіцца ў камандзе з 13 студзеня. Рашэнне аб першай гульні навабранца будзе прымаць трэнерскі штаб дынамаўцаў.