Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт звярнуўся да ўладаў Грэцыі з просьбай вызваліць з-пад варты ігумена Святой вялікай абіцелі Ватапед на Святой Гары Афон архімандрыта Яфрэма.

Грэцкі суд вынес пастанову аб арышце архімандрыта ў снежні 2011 года.

Падставай сталі абставіны маёмасных здзелак паміж кляштарам і грэцкай дзяржавай
. Дзеянні ўладаў Грэцыі выклікалі хвалю пратэстаў у праваслаўным свеце. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у сувязі з заключэннем архімандрыта Яфрэма накіраваў прэзідэнту Грэцыі Кароласу Папульясу пасланне з просьбай вызваліць ігумена з-пад варты. З такой жа просьбай мітрапаліт Філарэт звярнуўся да прэм’ер-міністра Грэцыі Лукаса Пападзімаса, прэзідэнта Кароласа Папульяса, пракурора Аэрапага (Вышэйшага суда Грэцыі па грамадзянскіх і крымінальных справах) Іяаніса Тэндэса. «Рашэнне суда і арышт старца Яфрэма, духоўнага настаўніка і пажылога чалавека ў час, калі святкуюцца Каляды, нараджэнне Надзеі і Любові, можна расцаніць як правакацыю і выказванне варожага стаўлення да Царквы, прычым у краіне, якая з’яўляецца праваслаўнай па Канстытуцыі», — падкрэслівае ў сваім звароце Патрыяршы Экзарх.

Ён таксама адзначыў:

«Факты, якія паслужылі падставамі да крымінальнага пераследа айца Яфрэма, аспрэчваюцца шматлікімі юрыстамі Грэцыі і прымушаюць ўсумніцца ў непрадузятым і дэмакратычным расследаванні справы».

Як паведамлялася раней, з 10 па 17 лістапада мінулага года архімандрыт Яфрэм па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта наведваў Беларусь. Дэлегацыя, якую ён узначальваў, прывезла дакладны спіс цудатворнай іконы Божай Маці «Атрада і Суцяшэнне», які паднеслі ў дар Свята-Благавешчанскай Лядзенскага мужчынскага манастыра. У ходзе візіту ігумен таксама сустрэўся з дэпутатамі палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі, насельнікамі шэрагу манастыроў, духавенствам Віцебскай і Наваградскай епархій, кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі, правёў гутарку ў БДУ. Мітрапаліт Філарэт узнагародзіў архімандрыта Яфрэма ордэнам свяціцеля Кірылы Тураўскага. У сваю чаргу ігумен абвясціў аб заснаванні стыпендый для лепшых выхаванцаў Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?