паведаміў начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Юрый Міксюк.

Паводле яго слоў, гэта звязана з ростам заработнай платы выкладчыцкага складу, які адбудзецца з павышэннем з 1 студзеня тарыфнай стаўкі першага разраду на 32,5% (са 151 тыс. да 200 тыс. рублёў). «Мы ўсе добра разумеем, што калі расходы павялічваюцца, то іх неяк трэба пакрываць», — сказаў Міксюк.

Раней павелічэнне кошту навучання ў ВНУ «было нязначным», ВНУ максімальна імкнуліся да зніжэння сабекошту сваіх паслуг. «Далей ісці па такім шляху ўніверсітэты не могуць, таму я думаю, што будзе адэкватнае ўзважанае павышэнне», — заявіў прадстаўнік Мінадукацыі. Ён мяркуе, што гэта павышэнне «моцна не паўплывае на магчымасці студэнцтва атрымліваць адукацыю».

Міксюк пакуль не гатовы сказаць, на колькі менавіта ўзрасце кошт навучання і з якога месяца будзе праведзены пераразлік.
«Сёння мне цяжка сказаць — гэтым займаюцца эканамічныя службы, яны працуюць з універсітэтамі, правяраюць разлікі», — сказаў ён.

Апошні раз кошт навучання ў ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных установах павышаўся 1 кастрычніка або 1 лістапада 2011 года (у залежнасці ад рашэння адміністрацыі ўстановы адукацыі). Пераразлік быў праведзены ў сувязі з павелічэннем з 1 кастрычніка 2011 года стаўкі першага разраду на 28%, цэн і тарыфаў на паслугі. Тады Міністэрства адукацыі рэкамендавала ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных установах не павялічваць кошт навучання больш чым на 25%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?