Прырост забяспечаць Бразілія і Індыя.
Колькасць карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Facebook можа дасягнуць 1 мільярда чалавек у жніўні гэтага года. Такія дадзеныя агучыла аналітычная кампанія iCrossing. Па меркаванні аналітыкаў, гэта абумоўлена ростам папулярнасці сацыяльнай сеткі ў шэрагу краін Паўночнай Амерыкі і Еўропы. Сваю цікавасць таксама выяўляюць жыхары краін у стадыі развіцця.
Рост колькасці карыстальнікаў забяспечаць, па дадзеных iCrossing, такія краіны, як Бразілія і Індыя. На дадзены момант яны складаюць у сацыяльнай сетцы 16% і 3% адпаведна.
Па дадзеных на 22 верасня 2011 года,
у Facebook было 800 мільёнаў актыўных карыстальнікаў і 350 мільёнаў актыўных карыстальнікаў мабільнай версіі(гэтыя дзве лічбы не складваюцца). Штодзённая аўдыторыя сацыяльнай сеткі перавышае 400 мільёнаў чалавек.
Цяпер чытаюць
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары