Як паведаміла прэс-служба Дзяржкаммаёмасці, такая норма закладзена ў пастанове Савета міністраў № 1782 ад 30 снежня 2011 года, якая набыла моц 1 студзеня 2012 года.

Як пракаментавалі ў камітэце, пастанова ўтрымлівае шэраг норм, скіраваных на забеспячэнне ўніфікацыі парадку правядзення розных відаў аўкцыёнаў. Акрамя таго, зменены парадак правядзення аўкцыёнаў і абвяшчэння ўдзельніка аўкцыёну пераможцам па адпаведным прадмеце аўкцыёну. У прыватнасці, удзельнікам аўкцыёну, якія пагадзіліся з абвешчанай аўкцыяністам цаной, але не пагадзіліся з наступнай абвешчанай ім цаной, дадзена права аб’явіць сваю цану. Яна павінна быць вышэйшай за апошнюю цану, з якой пагадзіліся ўдзельнікі аўкцыёну. Пры гэтым удзельнікі аўкцыёну аб’яўляюць свой кошт датуль, пакуль не застанецца толькі адзін удзельнік, які прапанаваў найболей высокую цану. Ён і прызнаецца пераможцам аўкцыёну.

Акрамя таго, у адпаведнасці з дакументам дзяржаўная рэгістрацыя права пераможца аўкцыёну на зямельны ўчастак з 1 студзеня 2012 года ажыццяўляецца на падставе рашэння мясцовага выканаўчага камітэта аб выключэнні зямельнага ўчастка для правядзення аўкцыёну і на падставе пратакола аб выніках аўкцыёну або прызнання, што аўкцыён не адбыўся. Прыняцця мясцовым выканаўчым камітэтам асобнага рашэння аб выдзяленні зямельнага ўчастка пераможцу аўкцыёну або адзінаму ўдзельніку аўкцыёну, які не адбыўся, не патрабуецца.

У палажэнне аб парадку выкупу зямельных участкаў, што знаходзяцца ў прыватнай уласнасці, уключана норма, згодна з якой выкуп зямельнага ўчастка для дзяржаўных патрэб можа быць праведзены як за кошт сродкаў мясцовага бюджэту адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, так і за кошт сродкаў асобы, якой выдзяляецца выключаны зямельны ўчастак. Выкуп зямельнага ўчастка ажыццяўляецца зыходзячы з яго кадастравага кошту або часткі кадастравага кошту, калі ўласнікам гэтага зямельнага ўчастка пры набыцці яго з дзяржаўнай уласнасці была выплачана частка кадастравага кошту. Зямельныя ўчасткі, выдзеленыя шматдзетным сем’ям, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, у прыватную ўласнасць без унясення платы, пры іх выключэнні для дзяржаўных патрэб перадаюцца ва ўласнасць дзяржавы бязвыплатна.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?