Першы падобны білборд з’явіўся тут 6 студзеня. Ініцыятыва яго ўсталявання прыйшла з запарожскай газеты «Субота +».

На білбордзе была змешчаная выява Гітлера, які звяртаецца да запарожцаў: «Чым я горшы за Сталіна? Стаўце і мне помнік!»

«Помнік Сталіну — гэта плявок у твар усім украінцам. Гэты білборд нагадвае жыхарам Запарожжа, што Сталін — ані не меншы злачынца, чым Гітлер. І ўжо калі ў Запарожжы ёсць помнік Сталіну, то побач з ім арганічна глядзеўся бы і помнік Гітлеру», — казаў Багдан Васіленка, галоўны рэдактар газеты «Субота +».

Білборд з фюрэрам правісеў каля 4 гадзін, пасля чаго яго знялі невядомыя.

12 студзеня ў Запарожжы з’явіўся новы білборд. Гэтым разам з выявай самога Сталіна. Вялізны плакат 3х6 метраў абвяшчае: «Я забіў мільёны украінцаў! А за што табе паставяць помнік?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?