13.01.2012 / 14:07

У цэнтры Мінска ўсталююць інфармацыйныя ўказальнікі. Па-англійску і па-расійску + удакладнены адрас, на які варта пісаць, каб зрабілі шыльды па-беларуску 67

Аднак расійскую мову можна замяніць на беларускую. Канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае.

Ужо сёлета ў Мінску ўсталююць інфармацыйныя шчыты і стрэлкі-ўказальнікі, якія дапамогуць замежнікам лепш арыентавацца ў горадзе.

Для гэтага вызначаныя 44 турыстычныя месцы. Гэта паркі імя Максіма Горкага і Чалюскінцаў, раён опернага тэатра, Няміга і іншыя аб’екты.

Хутчэй за ўсё, надпісы на ўказальніках будуць выкананыя на расійскай і англійскай мовах.

«Як варыянт — расійскую мову можна замяніць на беларускую. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні яшчэ не прынята», — дадалі спецыялісты Інфармацыйна-турыстычнага цэнтра «Мінск».

З арыентацыяй у горадзе турыстам павінен дапамагчы і мабільны даведнік па Мінску. Пакуль у яго ўключаны толькі гістарычны цэнтр, праграма дапрацоўваецца. З часам яе можна будзе запампаваць у інтэрнэце і загрузіць у тэлефон.

Кантактныя дадзеныя інфармацыйна-турыстычнага цэнтра «Мінск»:

220030, Мінск, Рэвалюцыйная, 24-16

Тэлефон +375 17 2033995

e-mail: tic-minsk@mail.ru

Дырэктар - Алена Паўлаўна Пліс

0
dzima / Адказаць
12.01.2012 / 18:14
А па-кітайску?
0
Валя / Адказаць
12.01.2012 / 18:14
Так если у нас 2 государственных - зачем выбирать один и кого-то обижать. Напишите на 3 языках: 2 государственных и английском.
0
Dzianis / Адказаць
12.01.2012 / 18:32
згодны з Валяй
Паказаць усе каментары/ 67 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру