Раённым газетам Магілёўскай вобласці прапануюць перайсці на штотыднёвы выпуск. Такі варыянт павышэння цікавасці жыхароў рэгіёна да мясцовай прэсы быў агучаны на прэс-канферэнцыі па выніках сацыяльнага развіцця Прыдняпроўскага краю за 2011 год.

«Калі раённае выданне выходзіць 2 разы ў тыдзень у аб’ёме 4 плюс 8, то аднаразовы выпуск павінен скласці 12 старонак, — растлумачыў начальнік ўпраўлення ідэалагічнай працы аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч. — Чытачу нашмат прыемней атрымаць сур’ёзную шматстаронкавую газету, хай і радзей».

У якасці прыкладу была прыведзена хоцімская «раёнка» «Шлях Кастрычніка», якая ўжо выходзіць у такім фармаце. «Задаволены і чытачы, і калектыў, — адзначыў Андрэй Кунцэвіч. — А рост падпіснога накладу склаў 17% да ўзроўня мінулага года».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?