Пра гэта неафіцыйна паведамляюць крыніцы з праўладнага СПБ.
Cтаніслаў Сямашка напісаў заяву аб зыходзе з пасады. Пра гэта неафіцыйна паведамляюць крыніцы з праўладнага Саюзу палякаў.
Сярод магчымых прычынаў называюцца кепскае фінансавае становішча арганізацыі і запазычанасці па камунальных плацяжах офісаў, перадае гродзенская радыёстанцыя «Твой Стыль».
Сямашка — вядомы на Гродзеншчыне прадпрымальнік, ён мае гатэлі ў Гродне і Шчучыне. Кіраўніком арганізацыі яго абралі ў верасні 2009 года.Да таго часу ён не меў ніякага дачынення да польскага руху на Гродзеншчыне. Паводле некаторай інфармацыі, менавіта Сямашка папрасіў беларускія ўлады праверыць, наколькі польскі закон «Аб карце паляка» адпавядае нормам міжнароднага права.
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары