Еўрасаюз плануе неўзабаве пашырыць санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. Рашэнне могуць прыняць 23 студзеня.

Як перадае УНІАН, пра гэта на паседжанні Камітэта па пытаннях замежных справаў Еўрапарламента заявіў дырэктар па пытаннях Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Гунар Віганд. Па словах дыпламата, ЕС можа ўключыць у спіс неўязных яшчэ 135 беларускіх чыноўнікаў. Гэта людзі, якія аказваюць ціск на праваабаронцаў, журналістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

Акрамя таго, як паведамляюць дыпламатычныя крыніцы, магчыма, пашырыцца спіс беларускіх прадпрыемстваў, чые актывы будуць замарожаны і аперацыі з якімі будуць забароненыя.

Нагадаем, што ў «чорным спісе» Еўрасаюза ўжо больш за 200 імёнаў беларускіх чыноўнікаў. Узначальвае яго кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?