Фота auto.onliner.by
Фота auto.onliner.by
У Мінску на вуліцы Ціміразева раніцай 13 студзеня адбылося
«Фальксваген» ехаў у бок вуліцы Сапёраў, калі яго пачало насіць па дарозе і вынесла на сустрэчную. Тут адбылося сутыкненне з фургонам «Пежо». У выніку ДТЗ пацярпеў інкасатар, які знаходзіўся на пярэднім сядзенні. Мяркуючы па фатаграфіях, ён галавой разбіў бакавое шкло. Пацярпелы шпіталізаваны.
Дзяржаўтаінспекцыя аб гэтай аварыі пакуль нічога не паведамляе.