Муляр будаўнічай арганізацыі Аляксей Паўлоўскі адзначае, што калі стала вядома, што з ім не будзе працягнуты кантракт, то ўсе рабочыя ягонай брыгады разам з брыгадзірам напісалі ў знак салідарнасці з ім заявы на звальненне.

«Рабочыя мяне падтрымлівалі. Калі прыязджалі журналісты і іншыя чыноўнікі, яны трымаліся гэтай пазіцыі, аднак паступова іх па-аднаму пачалі выклікаць у аддзел кадраў, дзе пачалі на іх ціснуць і прымушаць напісаць заяву аб тым, што яны адмаўляюцца звальняцца ў знак салідарнасці са мной», — гаворыць Аляксей Паўлоўскі.

Пазаўчора стала вядома, што адмовіўшыхся звальняцца рабочых было двое, сёння іх ужо 11.

Аляксей Паўлоўскі кажа, што зараз ягонага брыгадзіра Спірыдонава ў чарговы раз выклікалі ў адміністрацыю «Прамжылбуда». Муляр падазрае, што з ім будзе праводзіцца чарговая ідэалагічная размова.

Нагадаем, што 4 студзеня Аляксей Паўлоўскі атрымаў пісьмовае ўведамленне аб тым, што з ім не працягваецца працоўны кантракт. У дадзенай будаўнічай арганізацыі актывіст незалежнага прафсаюза РЭП адпрацаваў цягам аднаго года. Нараканняў па працы не меў. Сваё звальненне Паўлоўскі звязвае са сваёй актыўнай пазіцыяй па адстойванню працоўных інтарэсаў рабочых

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?