14.01.2012 / 09:20

«Можа дайсці да прыпынення дыпламатычных адносінаў з ЗША» 8

Палітолаг Андрэй Фёдараў мяркуе, што Амерыка можа пайсці на дадатковыя крокі.

«ЗША ня бачаць будучыні ў адносінах зь Беларусьсю». Пра гэта заявіў дарадца дзяржаўнага сакратара ЗША Філіп Гордан. Ці можна сказаць, што цяпер адносіны Менску і Вашынгтону дасягнулі ніжняй кропкі, ці яны яшчэ могуць пагоршыцца? Ці можа павялічыцца ўвага амэрыканскай адміністрацыі да Беларусі ў выпадку перамогу на выбарах кандыдата-рэспубліканца? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Андрэй Фёдараў.

Віталь Цыганкоў: Ці можна сказаць, што цяперашнія беларуска-амэрыканскія адносіны замарозіліся на пэўнай, даволі нізкай,кропцы, ці яны могуць яшчэ пагоршыцца, і ЗША могуць пайсьці на больш жорсткія дзеяньні?

Фёдараў: Так, сёньня яны знаходзяцца на кропцы замярзаньня, але сказаць, што гэта ніжняя кропка, я б паасьцярогся. Бо калі беларускія ўлады будуць працягваць тую палітыку, якую яны вядуць зараз, што мы бачым па новым прысудзе Статкевічу, ЗША могуць пайсьці на дадатковыя крокі.

Іншая справа, што такіх магчымых захадаў ужо засталося няшмат. Таваразварот і так зьведзены да мінімуму, таму эканамічныя санкцыі будуць мець мінімальны эфэкт. Але я не выключаю, што

раней ці пазьней пры такім раскладзе можа дайсьці да прыпыненьня дыпляматычных адносінаў.

Цыганкоў: Як адзін з варыянтаў больш актыўных дзеяньняў ЗША ці не разглядаеце вы больш настойлівае пераконваньне Вашынгтонам сваіх эўрапейскіх партнэраў, каб тыя далучаліся да больш жорсткай амэрыканскай пазыцыі?

Фёдараў: Калі такія перамовы і вядуцца, то яны, безумоўна, не афішуюцца. Пакуль я ня бачу прыкметаў таго, што там нешта мяняецца. Вядома, амэрыканскія і эўрапейскія прадстаўнікі кажуць, што ў іх прынцыповыя пазыцыі аднолькавыя і розьніца толькі ў тактыцы. Але казаць пра нешта канкрэтнае ў гэтым сэнсе пакуль не выпадае.

Цыганкоў: Ці можа зьмяніцца стаўленьне адміністрацыі ЗША да беларускай праблемы пасьля магчымай перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах у 2012 годзе прэзыдэнта-рэспубліканца? Прэзыдэнт Абама, у адрозьненьні ад свайго папярэдніка Буша, ня вельмі цікавіўся беларускай тэматыкай.

Фёдараў: Я мяркую, тут хутчэй рэч была ў індывідуальным падыходзе, а не ў партыйнай палітыцы. Па многіх рашэньнях дэмакраты і рэспубліканцы выступалі адзіным фронтам. Натуральна, што беларускае пытаньне ня будзе адыгрываць ніякай ролі падчас барацьбы за прэзыдэнцкае крэсла — гэта пытаньне далёкае ад інтарэсаў большасьці амэрыканцаў. Так што мне падаецца, што

актыўнасьць у беларускім пытаньні была проста індывідуальнай асаблівасьцю прэзыдэнта Джорджа Буша.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Міхал / Адказаць
14.01.2012 / 10:47
Ніякага ўплыву на рэжым Лукашенкі ЗША ня маюць і мець ня здольны ў бліжэйшы час. Балбатня і пустая траскатня гэтыя ўсе развагі і аналізы, прабачце. Усе магчымасьці ціску на рэжым Лукашенкі быў, есьць і засаецца ў Маскве. Гэта простая і непахісная ісьціна, ад якой часам даволі часта спрабуюць адмахвацца і Эўропа, і ЗША, і унутрыбеларускія палятолягі і дэмакраты. Ніякіх шанцаў на сеньня нешта зьмяніць на Беларусі не існуе. Ніхто з-за Беларусі не жадае сварыцца з Масквой, бо нікому не патрэбны энергетычныя праблемы. Ніхто ўвогуле не жадае сварыцца з Масквой, нават калі махлярства на сакавіцкіх выбарах будзе звышнахабным, проста астранамічным - галоўнае - РЭСУРСЫ РАСЕІ. І на гэтым можна скончыць развагі аб рэжыме на Беларусі. Ен - рэжым - частка расейскай палітыкі і сістэмы, і даволі значная частка, калі не асноўная (хто мае розум, той разумее што такое Беларусь - старажытная Літва, для расейскай імпэрыі). Магчымыя зьмены мажлівы толькі тады, калі зьменіцца, як ня дзіўна, палітыка Эўропы і ЗША ад сьляпой, дурной і цынічна-прагматычнай, да відушчай і, прабачце, больш сарамлівай, чалавечай што лі.
0
БР / Адказаць
14.01.2012 / 11:15
Ну, США всё-таки нарушили договор с Белоруссией, когда ввели экономические санкции, хотя согласно договору о выводе ядерного оружия США обязались их не вводить. Поэтому любое ухудшение отношений - полностью на совести США.
0
Никто не хотел вымирать / Адказаць
14.01.2012 / 12:41
Міхал: "Гэта простая і непахісная ісьціна, ад якой часам даволі часта спрабуюць адмахвацца... Ніякіх шанцаў на сеньня нешта зьмяніць на Беларусі не існуе. Ніхто з-за Беларусі не жадае сварыцца з Масквой..." Забыўся ты, Міхал! Забыўся. Быў такі змагар-прарок на нашай зямлі дый зараз ёсьць, але ўжо 15 год жыве на Захадзе... http://knihi.com/Zianon_Pazniak/O_russkom_impierializmie_i_jeho_opasnosti-ru.html
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру