14—15 студзеня ў Мінску праходзяць завяршальныя калядныя кірмашы, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Мінгарвыканкама.
Цэнтральны гарадскі кірмаш праходзіць з 9.00 да 16.00 каля Палаца спорту (пр. Пераможцаў, 4). У ім бяруць удзел перапрацоўчыя арганізацыі, прадпрыемствы-вытворцы, фермерскія гаспадаркі Магілёўскай вобласці. У гандлёвых павільёнах кірмашу пакупнікам будзе прадстаўлены шырокі асартымент тавараў і сельскагаспадарчай прадукцыі: мяса і мясныя паўфабрыкаты, каўбасныя вырабы і вэнджаніна, малочная прадукцыя, сыры, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, сажалкавая і азёрна-рачная рыба, а таксама сувеніры, падарункі і многае іншае па цэнах вытворцаў. Пакупнікоў чакаюць дэгустацыі, будуць працаваць прадпрыемствы грамадскага харчавання. Адбудзецца канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці.
Кірмашы таксама праходзяць у многіх раёнах горада: на пляцоўцы каля ўніверсама "Заводскі", каля кінатэатра "Салют" (пр. Ракасоўскага, 150а), каля ГЦ "Ля Кургана" (пр. Любімава, 26), каля дыспетчарскай станцыі "Дружная", на пляцоўках па бульвары Трактарабудаўнікоў, па вуліцы Русіянава, 1, каля Камароўскага рынку, на вуліцы Лынькова, 57, у ваенным гарадку Масюкоўшчына.
-
Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага
-
Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансіруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны
-
У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары