Галалёдзіца правяла да таго, што ДТЗ было ўдвая больш, чым звычайна.
У пятніцу 13-го ў Мінску было зарэгістравана 224 ДТЗ, паведамілі ў дзяжурнай частцы ДАІ сталіцы. Абыйшлося без цяжкіх наступстваў, але тры чалавекі ў дарожна-транспартных здарэннях усё ж пацярпелі.
Нельга сказаць, што былі месцы канцэнтрацыі ДТЗ.
Аварыі здараліся па ўсім горадзе— і на МКАД, і на галоўных праспектах, і на вузенькіх вулачках спальных мікрараёнаў. Але ўсё ж часцей яны рэгістраваліся на ўчастках, дзе была рызыка з'яўлення галалёдзіцы — на шляхаправодах, мастах і г. д.
Напрыклад, на шляхаправодзе, які злучае праспект Машэрава і вул. Кальварыйскую, адбылася цэлая серыя дробных аварый.
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары