Грамадства22

Міліцыя арыштавала 10 тысяч асобнікаў «Витебского курьера» — відэа

Мінулай ноччу супрацоўнікі ДАІ затрымалі машыну дырэктара «Витебского курьера» Віктара Рамнёва.

Паводле шэф-рэдактара газэты Вадзіма Баршчэўскага, машыну з накладам выданьня на дарозе адсочвалі:

«Спачатку затрымалі адну машыну, якой кіравала журналістка Юлія Канаплёва. Але газэты не знайшлі і склалі два пратаколы — за забруджаны нумар і нібыта пратэрмінаваны часовы талён.

Потым спынілі машыну Віктара Рамнёва, прычым

затрыманьне праводзілі супрацоўнікі ДАІ, але кіравалі іхнымі дзеяньнямі невядомыя асобы з „грамадзянскай“ машыны.
Аўтамабіль Віктара Рамнёва адправілі на штрафную стаянку, а наклад забралі».

Затрыманьне адбывалася на так званым «Варонаўскім кальцы» за 10 км ад Віцебску. Наклад машыны перавозілі з Смаленску, дзе «Витебский курьер» друкуецца — ён зарэгістраваны як расейскае друкаванае выданьне, але распаўсюджваецца ў Віцебску.

Верагодная прычына арышту накладу — матэрыял, прысьвечаны зьняволенаму старшыню Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай2

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Усе навіны →
Усе навіны

За прагляд кватэры ў гэтым доме ў Мінску бяруць 7000 рублёў6

Бацькі спрачаліся каму карміць дачку, што прывяло да яе гібелі

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні23

Больш за 600 дамоў у Калодзішчах засталіся без святла

У Баранавічах уначы выпала 37 мм ападкаў, у Мінску — 30 мм

Жыхар Вільні сцвяржае, што зняў панядзелкавы дрон на паўночным захадзе сталіцы1

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай2

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць