14.01.2012 / 17:04

Службовыя аклады ў арміі выраслі на 26-48% 21

Напрыклад, камандзір роты атрымае на 430 тысяч рублёў больш, чым у папярэднім месяцы.

Павелічэнне памераў службовых акладаў у студзені 2012 года зроблена дыферэнцыявана. Прапаршчыкі, сяржанты і салдаты будуць атрымліваць на 42-48% больш, а вышэйшае звяно, пачынаючы ад афіцэраў, - на 26-43%.

Сума, якая будзе выдадзена вайскоўцам на рукі (з улікам утрымання падаходнага падатку), складзе 18—20% у параўнанні з мінулым месяцам.

Напрыклад, радавы, які праходзіць ваенную службу па кантракце на пасадзе радыётэлеграфіста (3-і разрад), атрымае на рукі ў студзені на 280 тысяч рублёў больш. Камандзір узвода, лейтэнант, які летась скончыў ваенную навучальную ўстанову - на 307 тысяч рублёў, а камандзір роты, капітан з выслугай ад 10 да 15 гадоў — на 430 тысяч рублёў больш.

Таксама ў сувязі з павышэннем з 1 студзеня 2012 гады тарыфнай стаўкі першага разраду

ў сярэднім на 32% павялічаны памеры грашовага забеспячэння вайскоўцаў тэрміновай ваеннай службы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Нейрон / Адказаць
14.01.2012 / 17:08
Усё роўна - гэта такія капейкі. Ажно смешна. )) Выдаткі на абарону у Расіі складаюць каля 12% бюджэту, там афіцэры зарабляюць непамерна болей. Дарэчы, шмат хто з нашых з задавальненнем збег бы у Расію. Нават у гарачыя кропкі - бо там і плацяць болей і сапраўдная служба, а не дзіцячы садок.
0
Телеграфистка Кэт / Адказаць
14.01.2012 / 17:44
Гафно эти надбафки! 30-50 долларов кинули, чтобы родину униформа любила еще крепче! И будет еще крепче ненавидеть махинаторов, выгребающих из бюджета все, что только можно.
0
Himley / Адказаць
14.01.2012 / 18:13
А на сколько подняли зарплату рабочим заводов, колхозов, фабрик? В процентном соотношении к началу прошлой весны? Дармоеды сожрут еще больше, а рабочие пусть дальше пашут.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру