У нядзелю каля 20.30 у цэнтры Санкт‑Пецярбургу выбухнула прыстасаваньне, закладзенае проста пад столікам у кавярні «МакДональдс». Траўмы атрымалі шэсьць чалавек. Заведзеная справа па артыкуле «замах на забойства дзьвюх або болей асобаў грамадзка небясьпечным спосабам». Выбухоўка была напханая паражальнымі элемэнтамі й мела магутнасьць у 75 грамаў трацілавага эквіваленту. Ад выбуху абрынулася частка падважнай столі і вылецелі вокны.

Тым самым нядзельным вечарам грымнула ў цэнтры Хабараўску. Як паведамілі РrimaМedia ў краявым УУС, бязблёчнае выбуховае прыстасаваньне магутнасьцю каля 200 грамаў у трацілавым эквіваленце спрацавала ў сьмецьцевым кантэйнэры. Выбухам быў пашкоджаны кабэль, і 12 кватэраў засталіся без электрычнасьці . Людзі не пацярпелі.

Перад гэтым 10 лютага ў Маскве быў затрыманы чалавек, які пакідаў у паштовых скрынях на Менскай і Вялікай Філеўскай вуліцах расейскай сталіцы лісты з інфармацыяй пра тое, што на 23 лютага ў Маскве рыхтуюцца выбухі трох жылых дамоў. Пасьля ён тэлефанаваў па «02» і патрабаваў 5 мільёнаў рублёў за інфармацыю пра канкрэтныя адрасы, дзе нібыта чакаюцца выбухі, перадае «РИА Новости»

І, нарэшце, сёньня раніцай увагу інфармацыйных агенцтваў прыцягнуў выбух у пераходзе на ўскраіне Масквы. Як высьветлілася, выбухнуў абагравальнік. Пажару пасьля выбуху не было. Ніхто зь людзей не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0