Расійская міжпланетная станцыя
Як прагназуе Еўрапейскае касмічнае агенцтва,
апарат сыдзе з арбіты 15 студзеня, а 21.28, папярэджваючы, што хібнасць прагнозу можа складаць да дзевяці гадзін.
Паводле разлікаў «Раскосмасу» найбольш верагодны час падзення 19.51 па мінскім часе, паведамляе «Інтэрфакс».
Мяжой паміж атмасферай і космасам з’яўляецца вышыня 100 км. Учора апарат знаходзіўся між 174,2 і 149,7 км.
Наконт месца падзення таксама ёсць розныя версіі.
Апошняя заява «Раскосмаса» — кавалкі грымнуцца ў пустыні Гобі. Раней заяўлялася, што«Фобас-грунт» упадзе ў Ціхі акіян недалёка ад узбярэжжа Чылі. Або ў Атлантычны акіян. Яшчэ раней прагназавалася падзенне станцыі ў Індыйскі.
Увогуле ж, паведамляе «Раскосмас»,
магчымая зона падзення — «паласа» ад 51,4 градуса паўночнай шыраты да 51,4 градуса паўднёвай шыраты». Невялікае адхіленне на поўнач — і апарат можа трапіць у палескія балоты.
Усяго кавалкаў будзе каля дваццаці і агульная іх вага не перавысіць 200 кг, запэўніваюць у «Раскосмасе». Але аматарам сувеніраў усё ж варта быць уважлівымі і паасцерагчыся. Прынамсі, не паркавацца
* * *
Апарат
Пасля аддзялення адракеты-носьбіта «Зеніт» на апараце не ўключыліся рухавікі, якія павінны былі вывесці яго на высокую апорную арбіту, каб адтуль ён мог стартаваць да Марса.
Кошт праекта, па неафіцыйнай інфармацыі, складае каля 5 млрд расійскіх рублёў (каля $160 млн).