Канькабежац Раман Дубовік стаў сярэбраным прызёрам I зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульняў, якія адкрыліся 13 студзеня ў аўстрыйскім Інсбруку. Па выніках двух забегаў на дыстанцыі 500 м 15-гадовы беларус паказаў вынік 1 хв.17, 824 сек.

Чэмпіёнам стаў кітайскі спартсмен Лю Ань (1 хв.15, 500 сек.), Бронза ў японца Тасіхіра Какуі (1 хв.17, 827 сек.), якога Раман Дубовік апярэдзіў усяго на 0,003 сек.

Беларусь на юнацкіх Гульнях у Інсбруку прадстаўляюць 16 атлетаў у васьмі відах спорту (сем дзяўчат і дзевяць юнакоў). Пры гэтым восем спартоўцаў прадстаўляюць Мінск, па тры чалавекі — Магілёўскую і Віцебскую вобласці, два — Гродзенскую вобласць.

І зімовыя юнацкія Алімпійскія гульні працягнуцца да 22 студзеня. Удзел у іх бяруць 1059 спартсменаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў з 67 краін свету. Усяго будзе разыграна 63 камплекты медалёў у 15 відах спорту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?