У Маскве на 67-м годзе жыцця ад інсульту памёр рэжысёр Яўген Гінзбург. Рэжысёр памёр 15 студзеня ў 64-й клінічнай бальніцы.

Яўген Гінзбург быў аўтарам некалькіх тэлефільмаў-бенефісаў, якія выходзілі на экраны ў 1970-я. У прыватнасці, ён зняў бенефісы Савелія Крамарава, Веры Васільевай і Ларысы Голубкінай. Першы фільм Гінзбурга — «Рэцэпт яе маладосці» з Людмілай Гурчанка — выйшаў на экраны ў 1983 годзе.

Пасля рэжысёр зняў такія фільмы, як «Вясёлая хроніка небяспечнага падарожжа»,

«Выспа загінуўшых караблёў» і «Прастадушны». Гінзбург таксама быў пастаноўшчыкам «Навагодніх атракцыёнаў» у цырку на Цвятным бульвары. У апошнія гады жыцця ён працягваў здымаць кіно і выкладаў у Маскоўскім інстытуце тэлебачання і радыёвяшчання «Астанкіна».

Яго фільмы атрымалі некалькі прэмій на Міжнародным тэлефестывалі ў Мантрэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?