Увесь мінулы тыдзень у Бабруйску (Магілёўская вобласць) у аўральным рэжыме прыводзілі ў парадак вуліцы. Праўда, не ўсе, а перш за ўсё Кастрычніцкую і Бахарова, па якіх, як чакаецца, пройдзе картэж Аляксандра Лукашэнка ў часе яго візіту ў горад, які чакаецца 20 студзеня.

Працы ідуць толькі з боку праезнай часткі —

работнікі камунальных службаў фарбуюць у ружовы і светла-зялёны колер фасады дамоў, прыпынкі транспарту і платы, чысцяць тратуары, абразаюць дрэвы, замяняюць вадасцёкавыя трубы.
Дзе-нідзе ўсталёўваюць новыя платы і агароджы і нават мяняюць дахі дамоў.

Праўда,

з-за новых платоў са свежымі папярэджаннямі «афарбавана» не-не ды і вылезуць убогасць і неўладкаванасць,
піша БелаПАН.

Дарэчы, у 2007 годзе

выказванні Лукашэнкі пра добраўпарадкаванасцьБабруйска ледзь не сталі нагодай для міжнароднага скандалу.
Падчас прэс-канферэнцыі перад расейскімі журналістамі 12 кастрычніка 2007 года Лукашэнка заявіў: «Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад? Страшна было зайсці, свінушнік быў. Гэта ў асноўным яўрэйскі быў горад, вы ведаеце, як яўрэі ставяцца да таго месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі, я вось быў… Я ні ў якім разе не хачу іх пакрыўдзіць, але яны не вельмі клапоцяцца, каб падстрыжана трава была, як у Маскве, у расіян, беларусаў». У адказ Дзяржава Ізраіль часова адклікала пасла, назваўшы гэтыя заявы антысеміцкімі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?