15.01.2012 / 16:49

Уцёкі з Еўропы 1

Эканамічная стагнацыя краінаў ЕС адбілася на дэмаграфіі. У 2011 годзе ў Еўрасаюзе вырасла колькасць краін, у якіх іміграцыя перавысіла эміграцыю.
Гэта Іспанія, Партугалія, Ірландыя, Славенія і Кіпр. У гэтых краёх няма працы, вось
кадры, асабліва адукаваныя, і мігруюць у краіны Лацінскай Амерыкі ды Афрыкі, дзе назіраецца бурны эканамічны рост.
Ад часу калі краіны Іберыйскага паўвострава ўвайшлі ў ЕС, там назіралася адваротная тэндэнцыя: расла доля імігрантаў з краін Афрыкі, Азіі і Новага Свету.

У Іспаніі негатыўнае сальда міграцыі зафіксаванае ў 2011-м упершыню ад 1990 года. Што да Партугаліі, то лічбы наступныя:

70 тысяч партугальцаў выехала на працу ў былую калонію краіны, Анголу, дапамагаць на нафтавым буме.
Колькасць партугальцаў, якія атрымалі працоўныя візы ў Бразілію, вырасла на 52 тысячы за апошнія паўтара года. Бразілія ахвотна прымае інжынераў, медыкаў, будаўнікоў (зусім як і Венесуэла з Беларусі).
Агульная колькасць замежных грамадзян, што працуюць у Бразіліі на часовых працоўных візах, набліжаецца да 1,5 мільёна чалавек.

МБ

0
Алесь / Адказаць
16.01.2012 / 09:47
Ну, вось Еўропа практычна апынулася на завуголлі свету.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру