15.01.2012 / 18:10

Шчадрэц у Строчыцы 8

Фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна.

Шчадрэц або Шчодрая куцця — вечар напярэдадні свята Васіля Вялікага (першага дня Новага года па старым стылі), які адзначалі падчас Калядаў. Адным з галоўных сімвалаў свята з’яўлялася калядная зорка. Шчадрэц — бог балявання і бяседы. У розных кутках Беларусі на Шчадрэц калядоўшчыкі хадзілі з «казою» — сімвалам ураджаю, «мядзведзем», які ўвасабляў сілу і здароўе. А на Гомельшчыне, прыкладам, валачобнікі вадзілі «кабылу», на Міншчыне — «жорава», на Гродзеншчыне — «бусла».

Адметнасцю сёлетняга свята ў музеі стала дэманстрацыя абрада «Шчадрэц» з вёскі Рог Салігорскага раёна Мінскай вобласці, які ўнесены ў спіс нематэрыяльнай спадчыны Беларусі, у выкананні народнага фальклорнага калектыва «Палескія крыніцы».

Фота: Сяргей Гудзілін

0
Яўген Якавенка / Адказаць
15.01.2012 / 18:48
Малойцы! А ці праўда, што ў Менску ўжо амаль не калядуюць па кватрэрах?
0
dziadźka z-pad Wilni / Адказаць
15.01.2012 / 20:46
Больш нагадвае маскальскую вакханалію...
0
Барадзед / Адказаць
15.01.2012 / 21:08
Няпраўда. Калядавалі 24 і 25 снежня напэўна.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру