Асноўнымі элемэнтамі стратэгіі зьяўляецца скарачэньне адміністратыўнага цяжару на эўрапейскае машынабудаўніцтва; фіксацыя дакладных экалягічных патрабаваньняў, у прыватнасьці адносна выкідаў CO2; падвышэньне ўзроўню бясьпекі на эўрапейскіх дарогах; умацаваньне гандлёвых сувязяў з асноўнымі партнёрамі; разьвіцьцё навукова‑дасьледчыкай базы эўрапейскага машынабудаўніцтва.

Згодна з патрабаваньнямі Камісіі, да 2012 г. аб’ём выкідаў СО2 у новых легкавых аўтамабілях Эўропы не павінен перавышаць 120 грамаў на адзін кілямэтар. У 1995 г. сярэдні ўзровень выкідаў у эўрапейскіх легкавых аўтамабілях складаў 186 грамаў СО2 на кілямэтар.

Аўтамабільная прамысловасьць стварае 3 працэнты ВУП ЭЗ і зьяўляецца найбуйнейшым інвэстарам у эўрапейскую дасьледчыкую галіну.

У той жа час на сэктар прыходзіцца прыблізна пятая часка ўсіх выкідаў СО2 у ЭЗ. З 1990 па 2004 г. аб’ёмы выкідаў СО2, што ажыцьцяўляюцца эўрапейскім аўтамабільным транспартам, павялічыліся на 26 працэнтаў.

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0