16.01.2012 / 12:59

За час кіравання Пуціна... 8

За час кіравання Уладзіміра Пуціна са 140-мільённай Расіі з'ехала не менш за 2 млн чалавек.

Нагадаем, што ў любой краіне актыўнымі, крэатыўнымі лічыцца 4% насельніцтва. Як сказаў Пастэр, прыбярыце 100 чалавек з гісторыі Францыі — і Францыі не будзе.

Для параўнання: Нарвегія і Канада — дзве сыравінныя краіны з не найлепшым кліматам — маюць пастаянны прыток эмігрантаў.

Акрамя, уласна, эмігрантаў ёсць яшчэ пуцінскія чыноўнікі і сябры. Расія абвінавачвае ЗША ў парушэнні правоў чалавека, але пуцінскія сябры купляюць сабе кватэры на Манхэтэне. А грамадзянін Фінляндыі Генадзь Цімчанка жыве ў Жэневе. Расія ўяўляе сабой дзіўнае відовішча: пушковы і якеменкі рвуць глоткі аб тым, што пракляты Захад змаўляецца супраць вялікага Пуціна. Але пры гэтым гаспадары пушковых і якеменкаў пасылаюць дзяцей вучыцца ў Англію, вілы купляюць у Ніцы, а грошы трымаюць у Швейцарыі. Яны не купляюць нерухомасць у выдатнай Паўночнай Карэі і не пасылаюць дзяцей вучыцца ў не менш выдатную Сірыю.

За час кіравання Пуціна ўсе сябры кааператыва «Возера» зрабіліся мільярдэрамі. Я не магу назваць ніводнага чалавека, які за гэтыя 12 гадоў з нікога стаў мільярдэрам і які не быў бы пры гэтым знаёмым Пуціна. Гэта значыць, яшчэ раз: усе добрыя знаёмыя Пуціна сталі мільярдэрамі. Ніхто з незнаёмых Пуціну людзей мільярдэрам не стаў.

Міністры Пуціна збольшага таксама мільярдэры. Супраць былога міністра сувязі Леаніда Рэймана ў Германіі вядзецца расследаванне. Калі сувязь курыраваў Рэйман, у Расіі квітнелі адны фірмы. Калі яе пачаў курыраваць Ігар Шувалаў, пачала квітнець фірма N-vision. Афшорная фірма таго ж Ігара Шувалава дала Алішэру Усманаву 50 млн даляраў на куплю акцый Corus Group, а менш чым праз год Усманаў вярнуў гэтай фірме 100 млн даляраў.

Спадарыня Голікава, міністр аховы здароўя, патрануе фірму «Фармстандарт», якая, у ліку іншага, вырабляе прэпараты супраць кашлю «Терпінкод» і «Кадэлак». Продажы гэтых прэпаратаў растуць па экспаненце. Не таму, што расійцы пачалі больш кашляць — проста «Тэрпінкод» і «Кадэлак» — танная сыравіна для вытворчасці самага страшнага ў свеце наркотыка — дэзамарфіна. Краіну пажырае дэзамарфінавая эпідэмія, а кампанія «Фармстандарт» атрымлівае звышпрыбыткі з продажаў сыравіны для наркотыка. Прыбыткі «Фармстандарта» ад «Тэрпінкода» і «Кадэлака» перавышаюць прыбыткі любога, самага вялікага оптавага гандляра гераінам.

Дзяржпраект па мадэрнізацыі пачаўся з таго, што куратар «СКОЛКОВО» сп. Вексельберг купіў у венгерскага ўрада будынак за 21 млн даляраў і тут жа прадаў яго дзяржаве за 116 млн даляраў.

За час кіравання Пуціна краіна атрымала 1,5 трлн. нафтадаляраў і не пабудавала ніводнай дарогі, якая адпавядае стандартам аўтабана.
Федэральная траса «Лена» — адзіная дарога, якая злучае Расію з тэрыторыяй, па памеры большай за Англію, Францыю, Германію, Нідэрланды і іншыя разам узятыя — уяўляе сабой балота. Яна ўладкаваная сапраўды гэтак жа, як былі ўладкаваныя дарогі ў 17 стагоддзі. Ад Масквы да Уладзівастока няма суцэльная асфальтаванай дарогі. Затое ў Пуціна ёсць 26 палацаў.
Такога фантастычнага нахабства — марнаваць нафтадаляры выключна на палацы, а не на дарогі — ужо не дэманструе нават ні адзін з арабскіх рэжымаў.
Каб знайсці гістарычныя паралелі, трэба адступіць на паўстагоддзя назад, калі саудаўскі кароль Абдула марнаваў усё нафтавае багацце выключна на палацы, але не на дарогі. Калі амерыканскія дарадцы пачалі палохаць яго камуністычнай рэвалюцыяй, кароль Абдула прыняў меры: зачытваўся «Пратаколамі сіёнскіх мудрацоў» і заахвочваў рэлігійных вылюдкаў.
Для параўнання: Кітай усе гэтыя гады будаваў па 5–6 тыс. км. аўтабанаў штогод і цяпер валодае другой па велічыні дарожнай сеткай у свеце пасля ЗША.

За час кіравання Пуціна эканоміка краіны канчаткова ператварылася ў эканоміку РАЗ — распілоўванне-адкат-занос. У краіне паўстаў цэлы слоўнік сінонімаў, якія абазначаюць хабар. Раней у «Раснафце» гэта называлася «хатняе заданне», цяпер — «сцэнарныя ўмовы». «Вы не адпавядаеце сцэнарным умовам».

За час кіравання Пуціна праваахоўныя органы краіны расклаліся цалкам.
Паліцыі цяпер давярае менш за 1% насельніцтва. Дзве траціны расійцаў яе баіцца. Дзеянні «прыморскіх партызан» падтрымаў 71% ты, хто патэлефанаваў на «Эхо Москвы». За час кіравання Пуціна ў краіне ўвайшлі ў звычай масавыя збіцці і зачысткі грамадзян акупантамі ў асобе мянтоў — як у Благавешчанску ў Башкірыі. Акупантаў не спыняюць нават выбары — апошняя гучная зачыстка, у Заводаўкоўскім раёне Цюмені, адбылася напярэдадні выбараў 4 снежня.

За час кіравання Пуціна беспакараныя забойствы людзей на дарогах зрабіліся нормай. Чыноўнікі і алігархі забіваюць просты народ і выходзяць сухімі з вады. Калі сваякі ахвяр спрабуюць змагацца, як сваякі забітай сынам міністра абароны Святланы Берыдзэ, на іх заводзяцца крымінальныя справы. Апошняе гучнае забойства, учыненае картэжам смаленскага губернатара-пенсіянера Юрыя Дружыніна, што нёсся на хуткасці 200 км у гадзіну, адбылося напярэдадні выбараў.

За час кіравання Пуціна Расія зрабілася даннікам Чачні. Чачэнцы ў Маскве з помсты расстралялі палкоўніка Буданава і з задавальненнем страляюць па рэйсавых аўтобусах. Па «Прэзідэнт-гатэлі» ходзяць людзі ў тапачках і са «сцечкіным». Па Маскве ходзяць чуткі пра чачэнскіх баевікоў, гатовых разагнаць мітынгоўцаў, і хоць чуткі гэтыя — хлусня, але іх з’яўленне надзвычай сімптаматычнае.

Адсутнасць закона робіцца асаблівай катастрофай для шматнацыянальнай краіны з дзвюх прычынаў.
Па-першае, яна правакуе нацыянальныя меншасці, што прытрымліваюцца кланавай арганізацыі грамадства, на беззаконная паводзіны. Па-другое, яна правакуе нацызм і фашызм тытульнай нацыі. У адсутнасці закона формай арганізацыі грамадства робіцца альбо клан, альбо натоўп.

Пуцінская бюракратыя выявілася надзіва неэфектыўнай ў выкананні нават тых задач, якія яна сама сабе паставіла. Доля Газпрама на еўрапейскім рынку газу рэзка скарацілася. Затое ўзрос сабекошт. Расія так і не пачала распрацоўку «Штокмана». Расія так і не пабудавала «Паўднёвы паток». «Паўночны паток», пагадненне пра які было падпісана ў 2005-м годзе, абыдзецца Расіі як мінімум у 16 млрд даляраў. Для параўнання: у 2006-м годзе Кітай падпісаў з Туркменістанам пагадненне аб будаўніцтве газаправода, і той ужо пабудаваны. Будаўніцтва абышлося ў 2 млрд даляраў. Без перабольшання можна сказаць, што адзіным паспяховым праектам, сапраўды рэалізаваным, з’яўляецца аднаўленне горада Грозны. У гэтага паспяховага праекта, аднак, шмат іншых пабочных эфектаў.

4 снежня здавалася, што ўсё гэта будзе працягвацца яшчэ 12 гадоў. Да поўнага знішчэння Расіі. 5 снежня першыя пратэстоўцы, выйшаўшы на вуліцу, сказалі: «Хопіць».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Кнехт / Адказаць
16.01.2012 / 19:11
Небудаўніцтва дарог - абаронная ініцыятыва Расіі. Бо іначай яе хутка захопяць.
0
66666666... / Адказаць
16.01.2012 / 19:11
Латыніна сапраўдная Пасіянарыя! Кожны артыкул - нож востры ў грудзі рашскаму рэжыму. Але ён, ян і наш, - у бронекамізэльцы. Кралі і красьць будзем. Каб жыць у радасьці і шчасьці, трэба красьці, красьці, красьці, красьці ........
0
ВікНік / Адказаць
16.01.2012 / 20:15
Пастаянна гляжу на канале АРТІВІАЙ праграму Латынінай "Код доступа". Апошнія 2 перадачы ішлі з якога_та бункеру, а Юля была апранута ў нейкую куртку. Відаць, пагроза яе жыццю зусім рэальная.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру