16.01.2012 / 14:53

Памёр скульптар Уладзімір Жбанаў удакладнены час паніхіды 23

Яму было 57 год.

У панядзелак, а 13-й памёр вядомы скульптар Уладзімір Жбанаў. Ён некалькі дзён знаходзіўся ў рэанімацыі, паведаміў «Нашай Ніве» пісьменнік і мастак Адам Глобус.

Паніхіда адбудзецца ў сераду, а 12-й у Тэатры беларускай драматургіі на Крапоткіна, 44, паведаміла ўдава скульптара Жанна. Развітанне будзе доўжыцца да 14-й, калі адбудзецца вынас цела.

Уладзімір Жбанаў нарадзіўся 26 студзеня 1954 года ў Мінску

ў сям’і вайскоўца.

У 1973 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава. У 1979 г. — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (аддзяленне скульптуры мастацкага факультэта). Служыў у Афганістане. Пасля войска тры гады вучыўся ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР (1983 г.). 1985 — 1999 гг. выкладчык вышэйшай катэгорыі ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава. З 1993 года — член Беларускага саюза мастакоў.

Ён аўтар наступных скульптураў Мінска:
«Незнаёмка» («Дзяўчына на лаўцы») у Міхайлаўскім скверы сталіцы, «Курэц» (у Міхайлаўскім скверы), «Дзяўчынка з парасонам» (тамсама), «Фатограф», «Дама з сабачкам» (абедзве — на Камароўскім рынку), «Экіпаж» (каля Ратушы), «Дойлід» (плошча Незалежнасці), у Маладзечне на галоўнай плошчы стаіць яго скульптура «Залатая папараць».

Адна з апошніх яго работ «На закупах» пастаўлена каля мінскага ЦУМа.

nn.by

0
Саша / Адказаць
16.01.2012 / 15:00
Вечная памяць...
0
rupar_epohi / Адказаць
16.01.2012 / 15:00
шкада. кепска, канешне, што ен адзін рабіў скульптуры па ўсім мінску. але піяніст граў як умеў і ягоныя скульптуры нясуць значна больш станоучых эмоцыяў, чым усе фрыгідныя і калыбахападобныя помнікі якубу коласу разам узятыя. Зусім быў яшчэ малады чалавек.
0
Воўка-гісторык / Адказаць
16.01.2012 / 15:14
Нечакана. Шкада. Ён зрабіў шмат для пазбаўлення Менску ад шэрасці.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру