16.01.2012 / 15:37

Маці Уладзіслава Кавалёва разлічвае на атрыманне спатканняў з сынам для сябе і дачкі 2

16 студзеня маці прыгаворанага да смяротнай кары за саўдзел у тэрарызме Уладзіслава Кавалёва перадасць у следчы ізалятар КДБ заяву на спатканні з сынам. Як паведаміла Любоў Кавалёва, яна разлічвае атрымаць дазволы на сустрэчы з Уладзіславам спачатку для яго сястры Таццяны, а потым для сябе.

Раней маці асуджанага звярталася з такімі заявамі ў Вярхоўны суд. Аднак зараз стала вядома, што даванне спатканняў на гэтай стадыі знаходзіцца ў кампетэнцыі адміністрацыі СІЗА.

На сустрэчу з сынам 17 студзеня, у дзень яго нараджэння, Кавалёва ўжо практычна не разлічвае.
Паводле слоў маці асуджанага, адміністрацыя СІЗА абавязана даць ёй спатканне адзін раз у месяц. Аднак гэтае спатканне кароткатэрміновае, і Кавалёва асцерагаецца, што яно можа быць такім жа, як і ў снежні. Тады маці змагла пагутарыць з сынам 30 хвілін, а сястра з братам — 10 хвілін.
Нагадаем, 16 студзеня заканчваецца тэрмін азнаямлення Уладзіслава Кавалёва і яго адваката Станіслава Абразея з пратаколамі судовых пасяджэнняў.
Як паведамлялася раней, паводле вынікаў гэтай працы могуць быць падрыхтаваны заўвагі ў Вярхоўны суд.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Неизвестный / Адказаць
16.01.2012 / 19:17
Уважаемая редакция, посмотрите, что до чего докопались люди на форуме Тут.бая - http://forums.tut.by/showthread.php?t=13504851&page=84 Там есть фото подозрительной группы лиц в штатском с устройствами для подрывая, выходящей из метро.
0
Аргументы Z / Адказаць
16.01.2012 / 22:08
Колькасць фактаў будзе павялічвацца для будучага расследавання. А цяпер Кавалёву з Канавалавым трэба выжыць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру