Вядомая мадэль Джаана Дакоста з Перу правяла адмысловую фотасесію перад дэрбі «Мілан» — «Інтэр», што прайшло ў выхадныя. Дзяўчына ўжо даўно не хавае сваёй сімпатыі да «Мілана» і, у прыватнасці, да свайго куміра Рабіньё.
Каб прадэманстраваць сваю сімпатыю, Джаана апублікавала серыю эратычных фота ў колерах «росанеры».
Невядома, ці бачылі гэтыя здымкі гульцы, але матч выйграў «Інтэр» (0:1), у гонар якога ніхто пакуль не распранаўся.