«Золатавалютныя рэзервы ў нас упершыню ў гісторыі дастатковыя для таго, каб сёння любы курс нацыянальнай валюты падтрымліваць. Але ён павінен быць абгрунтаваным, разумным, як мы дамаўляліся, і абавязкова свабодным», — працытавала словы Лукашэнкі яго прэс-служба пасля рабочай сустрэчы з кіраўніком Нацбанка Надзеяй Ермаковай.

Пры гэтым Лукашэнка заявіў пра захаванне пераемнасці палітыкі ў фінансавай сферы.

«Розныя былі меркаванні, размовы пра тое, што мы тут ледзь не палітыку збіраемся мяняць у фінансавай сферы.
Розных чутак хапала правакацыйных. Паводле маіх звестак, Нацыянальны банк і ўрад годна прайшлі гэты перыяд. І як паказаў час, чуткі гэтыя былі ні на чым не заснаваныя», — сказаў ён.

Як перадае прэс-служба, у сваю чаргу Н.Ермакова «праінфармавала Лукашэнку, што сітуацыя на валютнай біржы і ў банкаўскай сістэме ў цэлым складваецца нядрэнная». Там нагадалі, што на 1 студзеня 2012 г. золатавалютныя рэзервы па міжнародных стандартах сфарміраваныя ў суме $7,9 млрд.

Паводле даклада кіраўніка НББ у прэс-службе адзначаюць, што «ліквіднасць у банкаўскай сістэме знаходзіцца ў норме, росту праблемных крэдытаў не назіраецца, банкі і плацежная сістэма працуюць устойліва і без збояў. На наяўным рынку сітуацыя таксама спакойная. Насельніцтва прадае ў дзень на 5–7 млн валюты ў даляравым эквіваленце больш, чым купляе».

«У эканоміцы склалася сітуацыя, калі яна забяспечвае сама сябе без дадатковай падтрымкі банкаўскай сістэмы», — прыводзяцца ў паведамленні словы кіраўніка НБ. А. Лукашэнка даручыў і далей падтрымліваць устойлівую працу банкаўскага сектара Беларусі, дадалі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?