«У адным з іх проста адна фраза: «Абдымаю цябе, можа, хоць гэта яны прапусцяць». У другім ён піша: «Проста згубіў надзею, нават адвакатаў пазбавілі, цалкам адрэзалі ад вас. Але нават на гэтым не спыняцца».
Мяне вельмі палохаюць гэтыя словы. Незразумела, на чым яшчэ там «не спыняцца» і што з ім там адбываецца», — заявіла Халіп.

Паводле яе слоў, у лісце Саннікаў паведамляе, што не можа пісаць казкі для сына,

бо асцерагаецца, што яны таксама не дойдуць.
«Ён таксама напісаў, што адпраўляў маме паштоўку да дня нараджэння, але трывожыцца, што і паштоўка можа не дайсці, і просіць мяне павіншаваць маму ад яго імя, — распавяла журналістка. — Дзень нараджэння ў Алы Уладзіміраўны быў у суботу. Атрыманы сёння ліст датаваны 13 студзеня. Ён дайшоў, а адпраўленай загадзя паштоўкі ўсё яшчэ няма».

Не прыйшоў пакуль і адказ на зварот маці Саннікава ў дэпартамент выканання пакарання МУС з просьбай даць ёй спатканне з сынам.

«На гэтым тыдні будзем звяртацца са скаргай у пракуратуру ў сувязі з тым, што ва ўстаноўлены законам тэрмін (на працягу 15 дзён) адказ на зварот не прыйшоў.
Таксама пакуль няма рэакцыі па пазове, які адвакаты падалі ў віцебскі суд на дзеянні начальніка калоніі, — паведаміла Халіп.

— Я разумею, што ўсе гэтыя звароты — нейкае замкнёнае кола, але нічога не рабіць мы таксама не можам. І ўся гэтая перапіска захоўваецца для будучыні, калі, я спадзяюся, будуць пакараныя ўсе тыя, хто парушае закон».

У канцы гэтага тыдня адзін з адвакатаў Саннікава зноў паедзе ў калонію «Віцьба-3», каб спрабаваць дамагчыся спаткання з падабаронным, паведаміла Ірына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?