Як паведамiла начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Валянцiна Скрабец, 20 лютага вецер зменiцца на паўночны i ў Беларусi пачне халаднець. На наступным тыднi захаваецца вельмi халоднае надвор’е з начным марозам да 15—20 градусаў, пры праясненнях да мiнус 27 градусаў. Дзённая тэмпература не перавысiць у многiх раёнах рэспублiкi 6—15 градусаў марозу.

Узмацненне марозу чакаецца ў асноўным 21—22 лютага. Тэмпература паветра ўначы гэтымi днямi панiзiцца да 25 градусаў. Пры гэтым на паўднёва‑заходняй палавiне рэспублiкi маразы не будуць такiмi моцнымi. Начная тэмпература паветра ў пачатку тыдня тут складзе мiнус 6—14 градусаў, а дзённая — ад 3 да 10 градусаў нiжэй за нуль.

22 лютага ўначы чакаецца 17‑23 градусы нiжэй за нуль, пры праясненнях — да мiнус 30 градусаў. Удзень тэмпература паветра складзе 15‑20 градусаў. У Брэсцкай i Гродзенскай абласцях — ад 9 да 14 градусаў нiжэй за нуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?