auto.onliner.by

Трагедыя адбылася каля 16-й гадзіны. Чалавек ішоў па ходніку ў раёне вуліцы Маскоўскай — гэта блізка плошчы Незалежнасці, у самым цэнтра сталіцы. На лёдным месцы мужчына паслізнуўся і ўпаў на дарогу. На бяду, там акурат праязджаў МАЗ, і мужчына трапіў пад колы. Яго раздушыла на месцы.

Са словаў кіроўцы, ён ехаў у бок станцыі метро «Інстытут культуры» і нават не заўважыў чалавека, што грымнуўся на праезную частку. МАЗ спыніўся толькі тады, калі яго дагналі іншыя вадзіцелі і паведамілі аб здарэнні.

ГУУС Мінска праводзіцца разбіральніцтва, паведамілі агенцтву БелТА.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?