Следчымі органамі Следчага камітэта Расіі па Маскве расследуецца крымінальная справа па факце знікнення без вестак маці і дачкі Яўгеніі і Кацярыны Сіліных па прыкметах злачынства, прадугледжанага п. «а» ч. 2 арт. 105 КК РФ (забойства дзвюх асоб).

Як паведамляецца на сайце СК РФ, у выніку праведзеных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў 13 студзеня 2012 года па падазрэнні ва ўчыненні злачынства быў затрыманы грамадзянін Беларусі Сцяпан Ганчарык. Ён з’яўляўся мужам і айчымам загінулых. Падчас допытаў Ганчарык прызнаўся ў забойстве ў чэрвені 2010 года Яўгеніі Сілінай, а таксама ў студзені 2011 года — яе 16-гадовай дачкі.

Падазронаму абрана мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту. Вырашаецца пытанне аб прад’яўленні яму абвінавачання. Расследаванне працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?