Аляксандр Лукашэнка прызначыў Ігара Шуневіча першым намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам крымінальнай міліцыі.
«Мяркую, той досвед, які вы набылі ў КДБ, вельмі вам карысны, але наагул вы — прафесійны спецыяліст Міністэрства ўнутраных спраў, вы служылі на ўсіх пасадах у МУС, ведаеце яго знутры, добра ведаеце вынік — гэта таксама для нас вельмі важна.
Але самае галоўнае — праца ў КДБ (а апошнім часам вы якраз займаліся кантролем, можна проста сказаць, працы праваахоўных органаў) дала вам магчымасць убачыць знутры ўсе праблемы Міністэрства ўнутраных спраў»,— адзначыў Лукашэнка, звяртаючыся да Ігара Шуневіча.
Лукашэнка падкрэсліў, што новаму першаму намесніку міністра ўнутраных спраў неабходна рыхтавацца да больш сур’ёзных задачаў, якія прыйдзецца выконваць.«Галоўнае — без аглядкі браць на сябе адказнасць і, натуральна, адказваць за прынятыя рашэнні», — сказаў ён.
«Раю вам з першага ж дня паказаць, што вы не проста чалавек, які прыйшоў з КДБ у МУС, як гэта ў нас любяць казаць і папісваць асобныя пісакі, што, маўляў, у нас ці ледзь не барацьба ідзе паміж КДБ, МУС і гэтак далей.Павінен сказаць: што КДБ, што МУС — гэта дзве структуры, якія працуюць на дзяржаву. Але, прыйшоўшы туды, вы павінны выразна паказаць, што прыйшоў спецыяліст, які ведае знутры МУС і паглядзелі з боку на гэтую структуру», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ігар Шуневіч у органах унутраных спраў праходзіў службу з жніўня 1992 г. па снежань2007-га , у органах дзяржаўнай бяспекі — са снежня 2007 года.
Нагадаем, што ўчора стала вядома, што вызвалены ад пасады першага намесніка міністра ўнутраных спраў Алег Пякарскі.