Нагадаем, на знак салідарнасці з Аляксеем Паўлоўскім, якому прадпрыемства не пажадала падаўжаць кантракт, 15 чалавек з яго брыгады напісалі заявы на скасаванне кантрактаў.

БТ паказала, што нібыта подпісы Паўлоўскі збіраў падманам і

зрабіў ён «вельмі несумленна», бо мог пакінуць 15 сем’яў без хлеба і сродкаў да існавання.
Акрамя таго, карэспандэнт адзначае, што адпрацаваў муляр у брыгадзе ўсяго два дня, і называе сітуацыю «анекдатычнай». Самі ж «падманутыя муляры» называюць сітуацыю «правакацыяй».

Цікава, ці было б карэспандэнту да анекдотаў, калі б збіраліся звольніць яго? Ці разумее ён, што акцыя салідарнасці хутчэй справакавала б «Прамжылбуд» на аднаўленне кантракту з Аляксеем Паўлоўскім, чым на звальненне ўсёй брыгады? Ці разважаў увогуле журналіст, навошта сыходзячыму муляру пазбаўляць працы 15 астатніх?

Прыёмы, аналагічныя, як у сітуацыі з Паўлоўскім, выкарыстоўваў і савецкі КДБ.

Нагадаем, што амаль адначасова лідара мікашэвіцкіх рабочых кіроўцу Алега Стахаевіча пазбавілі правоў, а з віцебскімі будаўнікамі, якія надумалі перайсці ў незалежны прафсаюз, «пагутарылі», у выніку чаго яны «перадумалі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?