«Новы намеснік міністра ўнутраных спраў Ігар Шуневіч дапытваў нас, палітвязняў, у турме КДБ пасля арышту 19 снежня, — піша рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна. — Да прызначэння на новую пасаду Ігар Шуневіч быў начальнікам упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю КДБ. Але

пра гэта я даведалася толькі сёння, калі ўбачыла фатаграфію чалавека, які так аператыўна замяніў Алега Пякарскага.

Ігар Шуневіч я ўбачыла ўпершыню ў сярэдзіне студзеня ў турме КДБ. Мяне выклікалі да яго на допыт ўжо пасля адбоя ў 22.00. Фармальна гэта быў не допыт, а «размова», бо праходзіла яна без адваката. Такіх «гутарак» у турме КДБ было шмат, у адрозненне ад рэальных допытаў з адвакатамі. Адвакатаў у турму КДБ не пускалі, і нас прэсавалі вось на такіх «вячорках».

Шуневіч адразу заявіў, што не скажа, з якога ён ведамства, і вельмі настойліва прасіў нікому не распавядаць аб нашай з ім «гутарцы».

Шчыра кажучы, я была ўпэўнена, што ён з контрразведкі.
Допыт ён праводзіў не ў спецыяльным пакоі пры СІЗА, а ў кабінеце начальніка турмы.

Што цікавіла, як высветлілася цяпер, начальніка ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю КДБ?

У самым пачатку допыту я, змардаваная за дзень дзвюма такімі «гутаркамі» з аператыўнікам і начальнікам турмы і адным допытам са следчым, адразу заявіла: «Не трэба мяне вербаваць
і патрабаваць паказанняў супраць Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі!». Шуневіч адразу заявіў, што «ўжо вербаваць ён мяне дакладна не збіраецца». І наагул, адзначыў ён, не праца сайта charter97.org цікавіць следчых КДБ, а яго цікавяць «значна больш сур’ёзныя рэчы».
Цікавілі яго зусім неймаверныя рэчы: сувязі кандыдатаў у прэзідэнты з Польшчай, Германіяй і суседнімі Расеяй і Украінай.
Натуральна, дапамагчы яму ў гэтым пытанні я ніяк не магла.

Яшчэ яго вельмі цікавілі аспекты прыватнага жыцця Андрэя Саннікава, у прыватнасці адна вячэра напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у бізнэсоўца Паўла Марыніча, на якой я прысутнічала. Скажу шчыра яшчэ раз — мы проста елі плоў і пераварот не задумлялі.

Дапытваючы мяне, Шуневіч сказаў, што ўжо «гутарыў» з Андрэем Саннікавым і Ірынай Халіп.

«Мы падазраем ўмяшанне знешніх сіл!» — сказаў Ігар Шуневіч падчас допыту кіраўніка выбарчага штаба Андрэя Саннікава Уладзіміра Кобеца. Гэта Валодзя мне распавёў ужо, калі змог збегчы з Беларусі.

Ігар Шуневіч быў таксама заўважаны падчас суда над прэс-сакратаром Андрэя Саннікава Аляксандрам Атрошчанкавым, калі яго асудзілі да чатырох гадоў турмы. Шуневіч быў аточаны лысагаловымі людзьмі ў цывільным».

Радзіна прыгадвае, што «пасля начнога допыту Шуневіч сказаў, што ад яго меркавання будзе залежаць, ці выйду я на волю».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?