Бізнесмен Міхаіл Прохараў не выключае, што ў выпадку яго перамогі на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі прэм’ер-міністрам краіны мог бы стаць былы кіраўнік ЮКАСа Міхаіл Хадаркоўскі, які цяпер адбывае пакаранне ў калоніі.

«Хадаркоўскаму абавязкова (можа знайсціся месца ва ўрадзе). У тым ліку, Хадаркоўскі мог бы быць прэм’ер-міністрам», — сказаў Прохараў ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы».

Бізнесмен чарговы раз заявіў, што ў выпадку перамогі на выбарах у сакавіку абавязкова памілаваў б Хадаркоўскага.

У якасці іншай магчымай кандыдатуры на пасаду прэм’ера Прохараў назваў былога міністра фінансаў Аляксея Кудрына. Таксама, па словах мільярдэра, месца ў яго ўрадзе знайшлося б і Аксане Дзмітрыевай, якая з’яўляецца дэпутатам Дзярждумы ад «Справядлівай Расіі».

Выбары ў Расіі пройдуць 4 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?