У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» прайграла на сваёй пляцоўцы па булітах двухразоваму ўладальніку Кубка Гагарына казанскаму «Ак Барсу» з лікам 1:2 (0:1, 1:0, 0:0, 0:0).

Асноўны час і овертайм скончыўся з лікам 1:1. На шайбу Карнеева ў першым перыядзе (8:27), «Дынама» адказала шайбай Корса (28:04, асістэнты — Плат і Падградскі).

У серыі булітах у «Дынама» забіў толькі навічок, што сёння правёў першы матч за «Дынама», славацкі форвард Ладзіслаў Надзь. Збынек Іргл і Дзмітрый Мялешка свае спробы не рэалізавалі. Пераможны буліт — Іманен.

***

19 студзеня «Дынама» згуляе ў Мінску з клубам «Салават Юлаеў» (Уфа), а 24-га — з маскоўскім ЦСКА. Потым -- гасцявая серыя.

У суботу 21 студзеня ў Рызе пройдзе матч Усіх зорак КХЛ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?