Маскоўскае таварыства беларускай культуры імя Францішка Скарыны сардэчна запрашае на лекцыю беларускага філосафа і палітолага Ўладзіміра Мацкевіча.

Тэма лекцыі: «Геапалітычныя перспектывы Беларусі: незалежнасць ці інкарпарацыя?»

4 лютага 2012 г.

Расійская дзяржаўная бібліятэка (ст. м. Бібліятэка імя Леніна, вул. Ваздвіжанка д. 3/5), 3-ці пад’езд, выстаўная зала.

Пачатак сустрэчы, а 13:00. Уваход вольны.

Лекцыя пройдзе на беларускай мове.

* * *

Уладзімір Мацкевіч нарадзіўся ў Сібіры ў дэпартаванай з Заходняй Беларусі сям’і. У 1982 скончыў факультэт псіхалогіі Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта. У 1983–87 працаваў навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі кафедры прыкладной сацыялогіі, псіхалогіі і педагогікі Ленінградскага інстытута чыгуначнага транспарту. У 1987–89 — выкладчык ліепайскага педагагічнага інстытута (Латвія). У 1988–94 займаўся арганізацыйным кансалтынгам ў Рызе, Краснаярску, Маскве, Караляўцы. У 1991–92 быў дарадцам ў Дэпартаменце па нацыянальных пытаннях першага ўраду Латвійскай Рэспублікі. У 1995–97 з’яўляўся распрацоўнікам, аўтарам і вядучым трох цыклавых перадач на Беларускай тэлевізіі, арганізатарам сеткі метадалагічных і філасофскіх семінараў у Менску, кансультантам бізнэс-праектаў. З 1997 — начальнік аддзела метадалогіі Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі.

З’яўляецца распрацоўшчыкам «Канцэпцыі абнаўлення гуманітарнай адукацыі» (Фонд Сораса, 1997), а таксама распрацоўшчыкам «Канцэпцыі забеспячэння функцыянальнай пісьменнасці ў Беларусі» (UNESCO, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 2000). Ініцыятар і ўдзельнік «Мінскага філязофскага кола». Член Усесаюзнага таварыства псіхолагаў (з 1982), заснавальнік і кіраўнік беларускага Агенцтва гуманітарных тэхналогій (1994). Быў членам Нацыянальнага камітэта і Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі (1995–1998), членам аргкамітэта «Хартыі-97» (аўтар тэксту Хартыі), кансультантам Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (1998–1999).

Аўтар больш за 100 публіцыстычных артыкулаў і каля 50 навуковых прац.

***

Запрашаем на суполку маскоўскіх беларусаў на Facebook

https://www.facebook.com/groups/102432553194569/

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?